РУНА ШОСТАЯ
Ёўкахайнен злуецца на Вяйнямёйнена і падпільноўвае яго па дарозе ў Пох’ёлу (1-78). Ён бачыць, як Вяйнямёйнен пераязджае на кані праз рэчку, і страляе з лука, але страла трапляе ў каня(79 – 182) . Вяйнямёйнен падае ў ваду, моцны вецер выносіць яго ў адкрытае мора і Ёўкахайнен радуецца, думаючы, што стары песнапеўца болей ніколі не сьпяе новых песень. (183 – 234)
Акселі Галлен-Калела, «Помста Ёўкахайнена», 1897. Грамадскі набытак.
В екамудры Вяйнямёйнен
неяк вырашыў наведаць
вёску сцюжную ў далёкай
цёмнай Пох’ёле халоднай.
5 Конь ягоны быў саловы,
сьветлы, як сьцябло гароху.
Залатой зцугляў аброцьцю,
кантар срэбраны накінуў,
вершкі на каня садзіцца
10 і сядзібу пакідае.
Паляцеў ён па дарозе,
шпарка мерыць шлях далёкі ,
на кані саловай масці,
сьветлым, як сьцябло гароху.
15 Едзе Вяйнёлы палямі,
верасамі Калевалы,
конь імкліва лічыць вёрсты
хата родная знікае,
карацее шлях далёкі.
20 Вось марскім хрыбтом ён едзе,
па адкрытай роўні мора,
капыты ў каня сухія,
ногі у вадзе не мокнуць.
Хлопец малады лапландзкі,
25 хударлявы Ёўкахайнен,
у душы хаваў варожасць,
з даўняе пары зайздросціў
Вяйнямёйнену старому,
Векамудрым яго сьпевам.
Вогненны ён лук наладзіў
30 і дугу яго аздобіў:
выгнуў лук сабе жалезны,
а дзяржак мядзяны выліў,
залатой пакрыў аздобай,
срэбрам рупна ўпрыгожыў.
35 Дзе ж ён адшукаў вяроўку,
цеціву з чаго зрабіў ён?
Узяў ласінай жылы ў Хійсі,
ніткі ільняной -- у Лемпа!
Вось гатовы стромкі выгін,
40 праца скончана над лукам.
Ён цудоўны быў на выгляд,
пэўна каштаваў нямала:
конь на выгіне нясецца,
збоку жарабя імчыцца,
45 сьпіць дзяўчына на загібе,
ля зарубкі зайка дрэмле.
Нарабіў ён безліч стрэлаў
мноства тройчы іх апёрыў,
стрэлы ён выточваў з дуба,
50 а канцы з галін смалістых.
Майстраваў ён тыя стрэлы
ды апёрваў іх адразу
пер’ем ластаўкі маленькай,
вераб’інымі крыламі.
55 Вось гартуе тыя стрэлы,
наканечнікі іх сыціць
зьмеяў страшнаю атрутай,
гадаў чорнаю крывёю.
Як закончыў усе стрэлы,
60 цеціву на лук напяўшы,
стаў чакаць старога Вяйнё,
пестуна марскіх заліваў.
Вечарам чакаў і ўранку,
пільнаваў сьпякотным поўднем.
65 Вяйнямёйнена нястомна
цэлы тыдзень ён чакае,
выглядае праз вакенца
ды цікуе з-за адрыны,
слухае каля дарогі,
70 вока з поля не спускае,
за сьпіной калчан паўнюткі,
лук пад пахай нагатове.
Пільнаваць падалей выйшаў,
з-за другой ён сочыць хаты
75 з края вогненнага мысу,
ля затокі з лукавіны,
з агнявога вадаспаду,
ад святой бурлівай рэчкі.
Вось аднойчы на сьвітаньні
80 толькі раньне засьвяціла,
ён акінуў вокам поўнач,
потым стаў да сонца тварам:
кропку чорную заўважыў,
штосьці сіняе на хвалях
85 “Можа хмарка там на ўсходзе,
ці дзяньніца ўзнялася?”
То не хмарка там на ўсходзе,
не дзяньніца паднялася –
гэта мудры Вяёнямёйнен,
90 Векамудры песнапеўца.
у Пох’ёду ён кіраваўся,
ён імчаўся ў Піментолу
на кані саловай масьці,
сьветлым, як сьцябло гароху.
95 Малады ж той Ёўкахайнен,
хлопец збэшчаны лапландзкі,
ухапіў свой лук цудоўны,
вогненны свой лук наладзіў
Вяйнямёйнену на згубу,
100 на сьмерць мужу Сувантолы.
Пачала пытацца маці,
так пыталася старая:
“На каго ты лук наладзіў,
абкаваў яго жалезам?”
105 Малады ж той Ёўкахайнен
дзёрзка ў адказ прамовіў:
“Я на тое лук наладзіў,
абкаваў яго жалезам
Вяйнямёйнену на згубу,
110 на сьмерць мужу Сувантолы.
Вяйнямёйнена я зьнішчу,
зьгіне вечны песнапеўца,
стрэламі праб’ю я сэрца,
ды пячонку, ды рамёны.”
115 Маці ж не дае дазволу
і страляць забараняе:
“Вянямёйнена пакінь ты,
не губі ты калевальца!
З роду моцнага той Вяйнё,
120 да таго ж ён мой пляменнік.
Вяйнямёйнена заб’еш ты,
Калевы пясьняр загіне –
і загіне ў сьвеце радасьць,
песьня на зямлі пагасьне.
125 Радасьць лепей тут, на сьвеце,
на зямлі прыемней песьня,
чым у Манале падземнай,
пад скляпеньнем Туонелы.”
Малады тут Ёўкахайнен
130 некаторы час падумаў,
прыпыніўся на хвілінку:
“Біць!” – адна рука жадала,
адмаўлялася ж другая
амываць крывёю пальцы.
135 Вось нарэшце ён прамовіў,
вымавіў такія словы:
“І няхай сабе загіне,
хоць і двойчы ў сьвеце радасьць,
хай усе пагаснуць песьні –
140 сьмела выпушчу я стрэлы.”
Вогненны свой лук напружыў,
нацягнуў акуты медзьдзю,
зь левага калена цэліць,
стаў на правае калена
145 Выняў ён стралу з калчана,
узяў апёраную тройчы,
выбіраў стралу палепей,
самы хуткі стрыжань выбраў,
вось прыклаў яе да лука,
150 да тугой ільняняй ніці.
Вогненны свой лук узняўшы,
да пляча яго прыставіў
і намерыўся страляць ён,
у Вяйнямёйнена нацэліў,
155 словы гэткія прамовіў:
“Трапным будзь ты, наканечнік,
бі мацней, сасновы стрыжань,
цеціва слізгай льняная!
Як рука пацэліць нізка,
160 хай страла імчыцца вышай,
а калі высока возьме,
хай страла ніжэй ударыць!”
Моцна цеціву рвануў ён,
першую стралу пусьціўшы,
165 ды высока паляцела –
па-над галавой у хмары,
у стракатыя аблокі,
прама ў пахмурнае неба.
Ён на гэта і не зважыў,
170 выпусьціў стралу другую,
тая нізка паляцела,
увайшла ў зямлю-матулю,
у Манале быць захацела,
там зарыцца ва ўзгорак.
175 Хутка стрэліў ён раз трэці:
гэтая страла папала
ў шыю сіняму аленю
Вяйнямёйнена старога.
Цераз левую падпаху,
180 цераз мяса ля лапаткі –
так забіў каня той масьці,
што падобна да гароху.
Векамудры Вяйнямёйнен
пальцамі ў ваду зваліўся,
185 ён упаў рукамі ў пену,
у шумныя марскія хвалі
са сьпіны ласінай сіняй,
з жарабка саловай масьці.
Тут узьняўся моцны вецер,
190 хвалі грозныя ўзьнясьліся,
Вяйнямёйнена панесла,
ад зямлі яго пагнала
на прасторы вод шырокіх,
на бурлівыя прасьцягі.
195 Стаў хваліцца Ёўкахайнен,
дзёрзкі малады хлапчына:
“Гэй, старэча Вяйнямёйнен,
болей ты ў жыцьці ніколі
залаты не ўбачыш месяц,
200 і нага твая не ступіць
на паляны Калевалы,
Вяйнёлы абшар зялёны!
Шэсьць гадоў па мору плавай,
сем гадоў ты там гайдайся,
205 восем год насіцца будзеш
па марскіх бурлівых хвалях,
па марскіх абсягах пенных,
шэсьць гадоў – камлём яловым,
бервяном сасновым – сем год,
210 восем год, як пень карчавы!”
Вось вярнуўся ён дахаты,
маці так яго спытала:
“Дык няўжо забіў ты Вяйнё,
сына Калевы ты зьнішчыў?”
215 Ёй прамовіў Ёўкахайнен
у адказ такія словы:
“Вяйнямёйнена забіў я,
сына Калевы я зьнішчыў,
мора зараз падмятае,
220 хвалі ён мяце старанна.
У каламуць вады пясчанай,
у мутныя ад жвіру хвалі
пальцамі стары зваліўся,
ськінуўся ўніз рукамі,
225 павярнуўся потым бокам,
на сьпіну перакуліўся,
па марскіх панёсься хвалях,
па марскіх вірах бяздонных!
Маці так яму сказала:
230 “Ты, нягоднік, дрэнна зробіў,
што забіў старога Вяйнё,
сына Калевы ты зьнішчыў,
Сувантолы моц і веліч,
Калевалы аздабленне.”