Калевала
фінскі народны эпас у запісе Эліаса Лёнрута
пераклад на беларускую Якуба Лапаткі
Акселі Галлен-Калела, «Абарона Сампа», 1896. Грамадзкі набытак.
Змест
Наступная →
Змест
Прадмова Якуба Лапаткі: Мая Калевала
1.
РУНА ПЕРШАЯ
Уступ (1 – 102) Дзева паветра апускаецца на марскія хвалі і , зацяжарыўшы ад ветра і вады, становіцца маці вады (103 – 176) Качка зьвівае гняздо на калене маці вады і адкладвае яйкі (177 – 212) Яйкі выпадаюць з гнязда і разьбіваюцца на кавалкі, якія ператвараюцца ў неба, зямлю, сонца, месяц ды хмары (213 – 244) Маці вады стварае мысы, затокі, берагі, водмелі ды глыбіні мора (245 – 280) Маці вады нараджае Вяйнямёйнена, яго даўгі час носіць па хвалях, пакуль не прыбівае да берага (281 – 344)
2.
РУНА ДРУГАЯ
Вяйнямёйнен выходзіць на сушу, дзе няма ніводнага дрэўца і пасылае малога Сампсу Пеллервойнена засеяць зямлю дрэвамі (1 – 42). Дрэвы вырастаюць, не прарастае толькі дуб, але пасеяны зноўку разрастаецца так, што кронаю засланяе сонца і месяц (43 – 110). Маленькі чалавек выходзіць з мора і сьсякае дуб, сонца і месяц відаць зноў (111 – 224). На дрэвах пяюць птушкі, на зямлі вырастаюць травы, кветкі ды ягады, не расьце толькі ячмень (225 – 236). Вяйнямёйнен знаходзіць на беразе некалькі зярнят ячменя, высякае лес і пакідае толькі адну бярэзіну для птушак (237 – 264). У падзяку за гэта арол высякае для Вяйнямёйнена агонь, каб той мог выпаліць ляда (265 – 286). Вяйнямёйнен засявае ячмень і ўзносіць модлы, каб ячмень даў добрыя парасткі, а зямля заўсёды была урадлівай (287 – 378).
3.
РУНА ТРЭЦЯЯ
Вяйнямёйнен запасіць веды і становіцца славутым (1 – 20). Ёўкахайнен едзе спаборнічаць зь ім у ведах, але не перамагае і выклікае яго на двубой мячамі. Раззлаваны Вяйнямёйнен чароўнымі сьпевамі заганяе яго ў балота (21 – 330). Спалоханы Ёўкахайнен прапануе яму сваю сястру ў жонкі і задаволены Вяйнямёйнен выпускае яго з балота (331 – 476). Засмучаны Ёўкахайнен едзе дадому і распавядае маці пра свае прыгоды (477 – 524). Маці ў захапленьні ад таго, што Вяйнямёйнен стане яе зяцем. Аднак гэтая навіна вельмі засмучае дачку і яна пачынае плакаць (525 – 580)
4.
РУНА ЧАЦЬВЁРТАЯ
Вяйнямёйнен сустракае ў лесе сястру Ёўкахайнена і прапануе той стаць ягонай жонкай (1-30). Дзяўчына ў сьлязах бяжыць дахаты і расказвае ўсё сваёй матцы (31-116). Маці ўгаворвае дачку не засмучацца, а радавацца і насіць прыгожыя строі (117-188). Дзяўчына ўсё плача і кажа, што не хоча ісьці за старога (189-254). Засмучаная, яна ідзе ў лес, трапляе на незнаёмы бераг мора, яна хоча пакупацца і тоне (255--370). Маці дзень і ноч плача і бядуе па сваёй дачцы (371-518).
5.
РУНА ПЯТАЯ
Вяйнямёйнен ідзе да мора, каб злавіць сястру Ёўкахайнена. Яна трапляецца яму на вуду ў выглядзе рыбіны (1 –58). вяйнямёйнен хоча парэзаць рыбіну на кавалкі, але тая высьлізгае з рук і прызнаецца, хто яна такая на самой справе (59 –133). Дарэмна Вяйнямёйнен спрабуе угаварыць яе вярнуцца ды злавіць у нерат (134 – 163). З цяжкімі думкамі ён вяртаецца дадому і атрымлівае ад сваёй маткі параду ехаць сватацца да дачкі Пох’ёлы (164-241).
6.
РУНА ШОСТАЯ
Ёўкахайнен злуецца на Вяйнямёйнена і падпільноўвае яго па дарозе ў Пох’ёлу (1-78). Ён бачыць, як Вяйнямёйнен пераязджае на кані праз рэчку, і страляе з лука, але страла трапляе ў каня(79 – 182) . Вяйнямёйнен падае ў ваду, моцны вецер выносіць яго ў адкрытае мора і Ёўкахайнен радуецца, думаючы, што стары песнапеўца болей ніколі не сьпяе новых песень. (183 – 234)
7.
РУНА СЁМАЯ
Шмат дзён плавае ў моры Вяйнямёйнен пакуль яго не ўбачыў арол. У падзяку за тое, што Вяйнямёйнен пакінуў сярод ляда дрэва для адпачынку птушкам, арол пасадзіў яго сабе на сьпіну і аднёс у Пох’ялу, дзе гаспадыня Пох’ялы, старая Лоўхі прыводзіць яго ў свой дом і ставіцца да госьця вельмі добразычліва. (1 –274). Але Вяйнямёйнен сумуе па родных мясьцінах. Лоўхі абяцае не толькі адпусьціць яго дадому, але і аддаць за яго сваю дачку, калі той выкуе Сампа для Пох’ялы. (275 –322). Вяйнямёйнен абяцае прыслаць у Пох’ялу каваля Ілмарынена, каб той выкаваў Сампа. Гаспадыня Пох’ялы дае Вяйнямёйнену каня і сані, каб паехаць дадому (323 – 368).
8.
РУНА ВОСЬМАЯ
Па дарозе дадому Вяйнямёйнен сустракае дзяўчыну з Пох’ялы ў прыгожых строях і просіць яе выйсьці за яго замуж (1-50), Дзяўчына дае згоду, але пры ўмове, што Вяйнямёйнен змайструе човен з кавалкаў верацяна і спусьціць яго на чаду, не датыкаючыся (51-132). Вяйнямёйнен пачынае працаваць сякерай, ды расьсякае сабе калена і ніяк не можа спыніць кроў (133-204). Тады ён ідзе на пошукі чалавека, які змог бы загаварыць кроў, і знаходзіць старога, які абяцае зрабіць гэта (205-282).
9.
РУНА ДЗЕВЯТАЯ
Вяйнямёйнен расказвае старому адкуль узялося жалеза (1 – 266). Стары праклінае жалеза і кроў спыняецца (267 – 418). Стары пасылае сына зрабіць гаючае зельле, змазвае і перавязвае рану. Вяйнямёйнен вылечваецца і ўзносіць хвалу Богу (419 – 586).
10.
РУНА ДЗЕСЯТАЯ
Вяйнямёйнен вяртаецца дадому і прапануе Ілмарынену ехаць у Пох’ялу сватаць дзяўчыну, якую ён атрымае ў жонкі, калі скуе Сампа(1—100). Ілмарынен не хоча ехаць у Пох’ялу, але Вяйнямёйнен сваімі чарамі пымушае Ілмарынена паехаць туды ((101—200). Ілмарынен прыязджае ў Пох’ялу, яго там гасьцінна сустракаюць і прапануюць выкаваць Сампа (201 – 280). Ілмарынен выкоўвае Сампа і гаспадыня Пох’ялы, старая Лоўхі, хавае Сампа ў каменнай гары Пох’ялы (281 – 432). Ілмарынен просіць сабе ў жонкі дзяўчыну, як узнагароду за працу, але дзеўка выдумляе ўсялякія прычыны, па якіх яна не можа пакінуць родны дом (433 – 462). Ілмарынену даюць човен, той вяртаецца дадому і расказвае Вяйнямёйнену , что ён выкаваў Сампа ў Пох’яле (463 – 510)
11.
РУНА АДЗІНАЦЦАТАЯ
Леммінкяйнен едзе ў сваты да дзяўчыны Кюлліккі са знатнага роду Саары (1 –110). Спачатку дзяўчаты Саары сьмяюцца зь яго, але потым знаёмяцца зь Леммінкяйненам пабліжэй(111 – 156). Толькі адна дзяўчына, Кюлліккі, дзеля якой ён і прыехаў, не зьвяртае на яго ўвагі. Тады Леммінкяйнен выкрадае дзяўчыну, сілком садзіць у сані і выпраўляецца ў дарогу (157 – 222). Кюлліккі засмучаецца ад ваяўнічасьці Леммінкяйнена, і яны даюць адзін аднаму абяцаньні: Леммінкяйнен ніколі не пойдзе на вайну , калі яна ніколі не будзе бегаць у вёску і балбатаць з суседкамі (223 – 314). Маці Леммінкяйнена ў захапленьні ад маладой нявесткі (315 – 402).
12.
РУНА ДВАНАЦЦАТАЯ
Кюлліккі забывае на сваю клятву і ідзе ў вёску. Леммінкяйнен у гневе вырашае тут жа кінуць яе і паехаць у сваты да дзяўчыны Пох’ялы (1 -- 128). Маці адгаворвае яго ад паездкі, кажучы, што там яго чакае пагібель. Але Лемммінкяйнен, які расчэсваў валасы, сярдзіта кідае грэбень і кажа, што калі яго параняць, дык з грабяня пацячэ кроў (129 – 212). Леммінкяйнен зьбіраецца ў дарогу і прыязджае ў Пох’ялу, дзе песьнямі заклінае ўсіх мужчын, апрача аднаго злоснага пастуха (213 – 504).
13.
РУНА ТРЫНАЦЦАТАЯ
Леммінкяйнен просіць гаспадыню Пох’ялы аддаць яму ў жонкі сваю дачку. Яна згаджаецца, але выстаўляе ўмову: Леммінкяйнен павнен злавіць у лесе лася Хійсі. (1-30) Ён пачына ўсяляк выхваляцца і едзе ў лес па задбычу. Але ўхуткім часе хвалько разумее, што адным пустаслоўем жывёлу не ўпалюеш. (31-270)
14.
РУНА ЧАТЫРНАЦЦАТАЯ
Леммінкяйнен з дапамогай замоваў ды модлаў да сваіх багоў здабывае лася і прыводзіць яго ў Пох’ялу. (1-270) Тады старая Лоўхі ставіць яму другую ўмову: злавіць і ўтаймаваць вогненнага каня Хійсі. Леммінкяйнен спраўляецца і з гэтым заданьнем. (271-372) Апошняй умовай, якую выставіла яму Лоўхі, было заданьне забіць лебедзя на рацэ Туані, якая аддзяляе падземнае царства памерлых, ад царства жывых. Леммінкяйнен ідзе ў царства мёртвых Туанелу, але там, каля ракі, яго падпільноўвае стары пастух, якога Леммінкяйнен адлаяў у Пох’яле. Пастух сьпіхвае Леммінкяйнена ў вадаспад ракі мёртвых Туані. Сын сьмерці там расьсякае цела Леммінкяйнена на кавалкі. (373-460)
15.
РУНА ПЯТНАЦЦАТАЯ
Дома з пакінутага Леммінкяйненам грабеньчыка пачынае капаць кроў, маці здагадвецца, што сын забіты. Яна ідзе ў Пох’ялу і пытаецца ў строй Лоўхі, куды яна падзела Леммінкяйнена. (1-62) Лоўхі спачатку адпіраецца, але потым расказвае, якое заданьне яна дала Леммінкяйнену. Сонца паказвае месца, дзе знаходзіцца забіты Леммінкяйнен. (63 –194) Маці Леммінкяйнена з даўгімі граблямі ідзе ў царства мёртвых Туанелу і выграбае з вадаспада ўсе кавалкі сына, складвае іх і з дапамогай заклінаньняў ды зёлак вяртае сына да жыцьця. (195 –554) Апрытомнеўшы, Леммінкяйнен расказвае маці пра свае прыгоды і вяртаецца зь ёю дадому. (555-650)
16.
РУНА ШАСНАЦЦАТАЯ
Вайнямёйнен хоча пабудавць лодку і пасылае Сампсу Пеллервойнена шукаць дрэвы для пабудовы, потым замовамі робіць з дрэва човен, але яму не хапае трох словаў, каб скончыць працу. (1-118) Вяйнямёйнен шукае словы, але нідзе не знаходзіць і ідзе ў Туанелу, адкуль яго не хочуць адпускаць назад. (119-362) Дзякуючы моцы сваіх чараў Вяйнямёйнен вызваляецца, а вярнуўшыся назад папярэджвае ўвесь свой народ, каб ніхто не хадзіў у Туанелу. Потым ён расказвае, як дрэнна жывуць там людзі, якія былі злымі ў жыцьці (363-412)
17.
РУНА СЕМНАЦЦАТАЯ
Вяйнямёйнен ідзе па словы да Антэра Віпунена і абуджае яго ад працяглага сну. (1-98) Віпунен праглынае Вяйнямёйнена, які пачынае да болю непакоіць яго, паставіўшы ў чэраве кузьню. (99 –146) Віпунен чарадзейнымі замовамі імкнецца выгнаць Вяйнямёйнена, але беспасьпяхова. Вяйнямёйнен пагражае не выйсьці з чэрава Віпунена да тае пары, пакуль не даведаецца трох патрэбных яму словаў. (147-526) Віпунен называе тры словы і Вяйнямёйнен, нарэшце, вяртаецца дадому і дабудоўвае човен. (527-628)
18.
РУНА ВАСЕМНАЦЦАТАЯ
Вяйнямёйнен фарбуе човен і адплывае ў Пох’ялу сватацца да дачкі старой Лоўхі. (1—40) Сястра Ілмарынена зь берага распытвае яго, куды ён плыве, а потым бяжыць да брата, каб папярэдзіць таго, што ён можа спазьніцца ў сваты. (41 – 266) Ілмарынен зьбіраецца і вершкі едзе ў Пох’ялу (267 – 470) Гаспадыня Пох’ялы ўпадабала Вяйнямёйнена і раіць сваёй дачцы выбраць яго. (471 – 634) Але дачка адмаўляе Вяйнямёйнену і выбірае Ілмарынена, які зрабіў чароўнае Сампа. (635 – 706)
19.
РУНА ДЗЕВЯТНАЦЦАТАЯ
Ілмарынен заходзіць у хату, сватаецца да дзяўчыны Пох’ялы і маці нявесты даручае яму небясьпечныя заданьні. (1-32) Дзяўчына Пох’ялы дае кавалю разумныя парады, і той пасьпяхова выконвае заданьні. Ён узорвае зьмяінае поле, ловіць мядзьведзя Туанелы ды ваўка Маналы і ловіць вялізнага шчупака з рэчкі Туанелы. (33-344) Гаспадыня Пох’ялы робіць заручыны сваёй дачкі з Ілмарыненам. (345-498) Засмучаны Вяйнямёйнен вяртаецца ў сваю краіну і не раіць старым супернічаць з маладымі. (499-518)
20.
РУНА ДВАЦЦАТАЯ
У Пох’яле рыхтуюцца да вясельля і забіваюць вялікага быка. (1-118). Вараць піва, разьліваюць па бочках, гатуюць розную страву. (119-516). Потым рассылаюць ганцоў запрашаць на вясельле гасьцей, але Леммінкяйнен запрашэньня не атрымлівае (517-614).
21.
РУНА ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШАЯ
Сустрэча жаніха і ягоных сяброў у Пох’яле (1--226). Гасцей частуюць півам і смачнай ежай (227-- 252). Вяйнямёйнен пяе хваласпеў гаспадарам і дзякуе ім за гасьціннасць і пачастунак (253 -- 438).
22.
РУНА ДВАЦЦАЦЬ ДРУГАЯ
Маладую збіраюць у дарогу і пяюць аб мінулых днях і аб тым, што яе чакае наперадзе (1—124). Маладая засмучана хуткай разлукай і плача (125—448). Яе суцяшаюць (449 – 522)
23.
РУНА ДВАЦЦАЦЬ ТРЭЦЯЯ
Маладую павучаюць, як трэба паводзіць сябе ў доме свайго мужа (1—478). Старая жабрачка расказвае ба сваёй маладосці і аб тым, як няўдала яна была замужам і як сыйшла ад свайго мужа (479—850).
24.
РУНА ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦВЕРТАЯ
Маладога навучаюць, як трэба абыходзіцца з жонкай (1—264). Стары жабрак расказвае, як яму ўдалося ўтаймаваць сваю жонку (265 – 296). Маладая бядуе, што ёй назаўсёды давядзецца пакінуць сой родны дом і развітваецца з раднёй (297 – 462). Ілмарынен на руках выносіць маладую з хаты, садзіць у сані і ўвечары трэцім днём прыязджае дадому (463 – 528).
25.
РУНА ДВАЦЦАЦЬ ПЯТАЯ
Ілмарынен зь нявестай ды сябрамі прыязджае дадому (1—382). Усіх добра частуюць, і Вяйнямёйнен спявае хвалу жаніху, нявесце, гаспадарам і ўсім прысутным (383—672). Па дарозе з гасцей у Вяйнямёйнена ламаюцца сані, ён іх пачыняе і шчасліва вяртаецца дахаты (673—738).
26.
РУНА ДВАЦЦАЦЬ ШОСТАЯ
Леммінкянен крыўдуе, што яго не запрасілі на вяселле і вырашае паехаць у Пох’ялу і без запросін. Маці адгаворвае яго і расказвае пра тое, якія смяротна небяспечныя перашкоды чакаюць яго на шляху. Але Леммінкяйнен яе не слухае і збіраецца ў дарогу(1—322). Леммінкяйнен пярэчыць матцы, але ўсё ж выслухоўвае апошнія парады (323—418) Па дарозе Леммінкяйнен сутыкаецца з рознымі цяжкасцямі, але перадольвае іх, дзякуючы сваім ведам (419—776)
27.
РУНА ДВАЦЦАЦЬ СЁМАЯ
Леммінкяйнен прыязджае ў Пох’ялу на вяселле і паводзіць сябе нахабна (1-204). Ён пачынае спаборніцтва ў чароўных спевах з гаспадаром Пох’ялы і перамагае яго (205 – 256). Гаспадар злуецца і выклікае Леммінкяйнена на двубой (257 – 282). Леммінкяйнен адсякае гаспадару галаву, а гаспадыня Пох’ялы збірае цэлае войска, каб адпомсціць яму (283—420).
28.
РУНА ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМАЯ
Леммінкяйнен уцякае з Пох’ялы і пытаецца ў маці, дзе яму лепей схавацца ад помсты пах’яланцаў (1 – 164). Маці дакарае яго за бяздумныя ўчынкі. Яна перабірае месца за месцам і, нарэшце, раіць схавацці на выспе ў далёкім моры, дзе раней хаваўся ад бедаў ягоны бацька (165 – 294).
29.
РУНА ДВАЦЦАЦЬ ДЗЕВЯТАЯ
Леммінкяйнен едзе ў выгнанне і даплывае да выспы, дзе пачынае весці вясёлае жыццё з усімі дзяўчатамі і жанчынамі, за што мужчыны вырашаюць забіць яго (1—290). Леммінкяйнен збягае з выспы і трапляе ў вялікую непагадзь на моры. Човен разбіваецца, і Леммінкяйнен з цяжкасцю дабіраецца да берага, дзе атрымлівае новы човен і, нарэшце, дабіраецца да дому (291 – 452). Ён знаходзіць зруйнаваную сялібу, пачынае аплакваць смерць маці, але потым знаходзіць яе жывой у пушчы (453—546). Маці расказвае яму аб тым, як воіны з Пох’ялы прыйшлі і знішчылі іхнюю сялібу. Леммінкяйнен абяцае пабудаваць новае жытло і адпомсціць пах’’яланцам. Ён расказвае маці пра сваё вясёлае жыццё на выспе (547 – 602)
30.
РУНА ТРЫЦЦАТАЯ
Леммінкяйнену карціць зноў падацца з вайной ў Пох’ялу, маці яго адгаворвае (1-- 40). Ён думае, каго б узяць з сабою і вырашае паехаць са сваім старым паплечнікам Т’іерам (41 – 122). Гаспадыня Пох’ялы насылае на іх люты мароз, але Леммінкяйнен сваімі замовамі перамагае гэтае насланнё (123 – 316). Леммінкяйнен з сябрам дабіраецца па ільду да берага, доўга блукае па непраходных пушчах і, нарэшце, дабіраецца да родных мясцін (317 – 500).
31.
РУНА ТРЫЦЦАЦЬПЕРШАЯ
Нелады паміж братамі Унтама і Калерва. Унтама пачынае вайну і вынішчае ўвесь род свайго брата за выключэннем адной цяжарнай жанчыны, якая ў палоне нараджае сына Кулерва (1—82). Немаўлятка ўвесь час думае аб помсце, і Унтама спрабуе забіць хлопчыка, але гэта яму не ўдаецца (83—202). Кулерва падрастае і пачынае працаваць па гаспадарцы, але стараецца шкодзіць і псуе ўсё, што толькі можна. Унтама прадае яго ў рабства Ілмарынену (203 – 374).
32.
РУНА ТРЫЦЦАЦЬ ДРУГАЯ
Жонка каваля Ілмарынена пасылае Кулерва пасвіць кароў. Яна не ўпадабала свайго новага раба і на полудзень яму запякае ў хлеб камень (1-32). Гаспадыня выганяе статак на пашу і прамаўляе чарадзейныя заклінанні дзеля зберажэння статку ад усялякіх няшчасцяў, і асабліва ад мядзведзя (33-548).
33.
РУНА ТРЫЦЦАЦЬ ТРЭЦЯЯ
Кулерва пасе статак. Ен збіраецца павячэраць, дастае хлеб і пачынае рэзаць. Нож ламаецца аб запечаны ў хлебе камень. Гэта вельмі засмучае яго, асабліва таму, што гэты нож быў адзіным напамінкам ад свайго роду(1—98). Раззлаваны, ён вырашае адпомсціць гаспадыні і заганяе статак у балота, а замест яго збірае воўчую згарю і медзвядзёў. Такі статак ён прыганяе дадому (99—184). Гаспадыня ідзе даіць кароў, і дзікія звяры забіваюць яе, разрываючы на шматкі (165 –296)
34.
РУНА ТРЫЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТАЯ
Кулерва ўцякае ад Ілмарынена. Блукаючы па лесе ён сустракае старую, якая паведамляе яму, што бацькі, брат і сястра не загінулі пад час вайны. (1 – 128). Ён шукае сваю сям’ю і знаходзіць яе на мяжы з Лапландыяй (129 –188). Маці расказвае, што лічыла Кулерву страчаным навекі. Яна расказвае хлопцу, што ягоная сястра пайшла ў лес і болей не вярнулася (189 – 246).
35.
РУНА ТРЫЦЦАЦЬ ПЯТАЯ
Кулерва бярэцца працаваць у бацькавай гаспадарцы, але карысці ад ягонай працы мала. Тады бацька пасылае яго адвезці пазямельны падатак (1—68). На зваротным шляху ён сустракае ў лесе сваю сястру, якая прапала раней, але Кулерва яе не пазнае і спакушае, заманіўшы ў санкі (69—188). Калі ж яны даведваюцца праўду, дык сястра кідаецца ў рэчку і патанае, а Кулерва едзе дадому і расказвае матцы, што згвалціў родную сястру. Ён вырашае закончыць жыццё самагубствам (189—344). Маці забараняе яму рабіць гэта і раіць пажыць ў якім-небудзь ціхім куточку. Кулерва вырашае адпомсціць Унтаму за ўсе свае беды (354 – 372).
36.
РУНА ТРЫЦЦАЦЬ ШОСТАЯ
Кулерва збіраецца на вайну і высвятляе, што ўсе ставяцца да яго і ягонай задумы абыякава. Толькі маці бядуе аб сыне (1—154). Ён дабіраецца да Унтамолы, забівае ўсіх і руйнуе ўсе хаты (155 – 250). Пасля гэтага ён вяртаецца дадому і знаходзіць сваю хату спусцелай, нікога жывога там не засталося, апрача чорнага сабакі. Кулерва з сабакам ідзе ў лес на паляванне (251 – 296). У лесе ён трапляе на тое месца, дзе зняславіў сваю сястру. Згрызоты сумлення апаноўваюць яго, і ён кідаецца на ўласны меч (297 – 360).
37.
РУНА ТРЫЦЦАЦЬ СЁМАЯ
Ілмарынен бядуе і аплаквае сваю жонку, а потым куе сабе з золата і срэбра неадушаўлёную жонку (1—162). Ён кладзе гэтую неадушаўлёную жонку да сябе ў ложак, але адчувае, што той бок, якім ён датыкаўся да залатой статуі, зледзянеў (163—196) Ілмарынен прапануе залатую жонку Вяйнямёнену, але той адмаўляецца і раіць кавалю накаваць зь яе якіх-небудзь карысных рэчаў або адвезці ў тыя краіны, дзе жаніхі прагнуць золата (197 –250).
38.
РУНА ТРЫЦЦАЦЬ ВОСЬМАЯ
Ілмарынен едзе ў Пох’ялу, каб пасватаць малошую сястру сваёй загіблай жонкі. Там яго лаяць і бэсцяь. У шале ён выкрадае дзяўчыну і едзе дадому (1—124). Па дарозе дзяўчына таксама лае Ілмарынена і абражае яго так, што раззлаваны каваль закліненнем ператварае яе ў чайку (125—286). Ён вяртаецца дамоў і распавядае Вяйнямёйнену аб тым, як заможна і бесклапотна жывуць людзі ў Пох’яле, таму што маюць цудадзейнае Сампа. Ён распавядае таксама аб сваім няўдалым паходзе ў сваты (287 – 328).
39.
РУНА ТРЫЦЦАЦЬ ДЗЕВЯТАЯ
Вяйнямёйнен прапануе Ілмарынену паехаць з ім у Пох’ялу па Сампа. Ілмарынен дае сваю згоду, і мужчыны выпраўляюцца ў дорогу на чоўне(1—330). Леммінкяйнен, згледзўшы падарожнікаў, просіцца да іх. Героі з радасцю прыймаюць яго ў сваю грамаду (331-426).
40.
РУНА САРАКАВАЯ
Падарожнікі рушылі па Сампа. Яны дабіраюцца да вадаспада, дзе іхны човен налятае на вялізнага шчупака (1—94). Шчупака забіваюць і з’ядаюць (95—204). Вяйнямёйнен бярэ шчупаковыя сківіцы і робіць з іх новы музычны інструмант – кантэле. Шмат хто спрабуе граць, але нічога не выходзіць. Кантэле аддаюць Вяйнямёйнену (205 –342)
41.
РУНА СОРАК ПЕРШАЯ
Вяйнямёйнен сядзе на камень і пачынае граць на кантэле. Усе жывыя істоты з паветра, з зямлі ды з мора збіраюцца вакол яго, каб паслухаць дзівосныя гукі кантэле (1–168). Музыка расчулвае слухачоў, на вачах у іх з’яўляюцца слёзы, нават сам Вяйнямёйнен пачынае плакаць, і слёзы ягоныя ператвараюцца ў вялікія перлы (169–266).
42.
РУНА СОРАК ДРУГАЯ
Падарожнікі дабіраюцца да Пох’ялы, і Вяйнямёйнен прапануе Лоўхі падзяліць Сампа, а то калі тая не згадзіцца, дык яны яны гвалтам забяруць усё (1-58). Гаспадыня Пох’ялы не згаджаецца аддаць Сампа і ўздымае супраць прыхадняў увесь народ Пох’ялы (59-64). Вяйнямёйнен пачынае граць на кантэле і сваёй чароўнай музыкай пагружае ўсіх пах’яланцаў у глыбокі сон, потым знаходзіць Сампа. Героі дастаюць яго з-пад каменнай гары і нясуць у човен (65 – 164). Яны спакойна адплываюць з Пох’ялы дадому (165 – 308). Гаспадыня Пох’ялы прачынаецца на трэці дзень і бачыць, што Сампа забралі калевальцы. Яна насылае на вандроўнікаў шчыльны туман, моцны вецер ды іншыя навалы , каб неяк затрымаць іх. Пад час буры Вяйнямёйнен упускае сваё новае кантэле ў мора (309-562).
43.
РУНА СОРАК ТРЭЦЯЯ
Гаспадыня Пох’ялы рыхтуе карабель, узбройвае сваіх людзей і кідаецца ў пагоню за калевальцамі, каб адабраць у іх Сампа (1—22). Паміж Калевалай і Пох’ялай завязваецца бітва, і Калевала перамагае. (23 – 248). Аднак гэтая перамога не поўная, таму што Лоўхі паспявае ўхапіць Сампа, але ўпускае яго ў мора, дзе яно разбіваецца на кавалкі (259—266). Вялікія кавалкі застаюцца на марскім дне, дзе ператвараюцца ў каштоўныя скарбы, а маленькія кавалкі хвалі выкідваюць на бераг, і Вяйнямёйнен радуецца, бо лічыць гэта прадвесцем дабрабыту (267 – 304). Раз’юшаная Лоўхі пагражае Калевале рознымі бедамі, аднак Вяйнямёйнен не баіцца, і гаспадыня Пох’ялы засмучаная вяртаецца дадому з непатрэбным ёй вечкам ад Сампа (305 – 384). Вяйнямёйнен старанна падбірае ўсе кавалачкі Сампа, садзіць іх у зямлю і жадае вечнага шчасця свайму краю (358 – 434).
44.
РУНА СОРАК ЧАЦВЁРТАЯ
Вяйнямёйнен бядуе, што згубіў сваё кантэле і ідзе шукаць яго у моры, але марна (1—76). Потым вырашае зрабіць з бярозы новае кантэле. Ён пачынае граць, і увесь свет захапляецца чароўнымі гукамі (77—334).
45.
РУНА СОРАК ПЯТАЯ
Гаспадыня Пох’ялы насылае на Калевалу розныя хваробы (1—190). Вяйнямёйнен вылечвае людзей з дапамогай моцных заклінанняў ды зёлкаў (191—362).
46.
РУНА СОРАК ШОСТАЯ
Лоўхі насылае мядзведзя на статкі Калевалы (1—20). Вяйнямёйнен забівае мядзведзя, і ў Калевале, як гэта патрабуе старадаўні звычай, ладзяць вялікае свята (21—606). Вяйнямёйнен іграе на кантэле, спявае і жадае вечнага шчасця Калевале (607 –644).
47.
РУНА СОРАК СЁМАЯ
Вяйнямёйнен грае, і месяц, а потым сонца, спускаюцца зь неба, каб паслухаць цудоўную музыку, але гаспадыня Пох’ялы, старя Лоўхі, зачыняе іх у пячоры і выкрадае з Калевалы ўвесь агонь (1—40). Галоўны бог Укка дрэнна пачувае сябе без цяпла ды святла, а таму выкрасае агонь для новых месяца і сонца (42—82). Агонь падае на зямлю, і Вяйнямёйнен з Ілмарыненам выпраўляюцца на пошукі (83—126). Ілматар, дзева паветра, расказвае ім, куды дзеўся агонь: яго праглынула рыбіна ў возеры (127—312). Героі спрабуюць злавіць рыбіну нератам, але марна (313—364).
48.
РУНА СОРАК ВОСЬМАЯ
Калевальцы сеюць лён, выпрадаюць ніткі і вяжуць нерат, потым ловяць шчупака, які праглынуў агонь (1—192). Яны дастаюць агонь з рыбіны, але ўпускаюць яго, Ілмарынен атрымлівае моцныя апёкі (193 – 248). Агонь лютуе ў лесе, спусташае навакольныя землі. Яго нарэшце ловяць і прыносяць у цёмныя халодныя паселішчы Калевалы (249 – 290). Ілмарынен лякуе свае апёкі і яны загойваюцца (291 – 372).
49.
РУНА СОРАК ДЗЕВЯТАЯ
Ілмарынен робіць новы месяц і новае сонца, але яны не свецяць і не грэюць (1—74). Вяйнямёйнен варажбою ды гаданнем даведвацца, што сонца і месяц зняволеныя ўнутры горнай пячоры ў Пох’яле. Ён ідзе туды, змагаецца з людам Пох’ялы і перамагае (75 – 230). Але дабрацца да сонца і месяца ён не можа (231 – 278). Вяйнямёйнен вяртаецца дамоў, каб зрабіць зброю, з дапамогай якой, ён можа вызваліць сонца і месяц. Ілмарынен робіць яго, і гаспадыня Пох’ялы, спалохаўшыся, выпускае сонца і месяц на волю (279 – 362). Сонца і месяц зноў плывуць па небе. Вяйнямёйнен вітае іх і жадае, каб яны свяцілі вечна і прыносілі шчасце людзям (363 – 422).
50.
РУНА ПЯЦІДЗЕСЯТАЯ
Мар’ята, калевальская дзяўчына, з’ела бруснічыну, зацяжарыла і нарадзіла сына (1—350). Хлопчык нечакана знікае, але празь некаторы час яго знаходзяць у балоце (351 –424). Каб ахрысціць дзіцёнка запрашаюць старога, але той адмаўляецца хрысціць дзіцёнка, чый бацька невядомы, таму трэба яшчэ высветліць, можа гэтага хлопчыка нельга пакідаць у жывых (425 – 440). Тут прыходзіць Вяйнямёйнен і кажа, што дзіўны хлопчык павінен памерці, але малы дакарае Вяйнямёйнена за такі жорсткі і несправядлівы прысуд (441 – 474). Дзед нарэшце хрысціць дзіця і прадракае, што той будзе каралём Карэліі. Вяйнямёйнен злуе і крыўдуе. Ён ідзе прэч, кажучы, што яшчэ спатрэбіцца свайму народу, каб стварыць новае Сампа і кантэле. Ён адплывае на меднай лодцы за небакрай, пакідаючы свае цудоўныя песні і кантэле народу (475 – 512). Заключны спеў (513 – 620).
Змест
Наступная →